Сакавiк

Нібы бізун пляша па снезе
І гоне статок у лясок.
Раз узмахне – такі гарэза,
Снега няма – вады паток.
Урон такі зусім не страта,
А нараджэнне зноў жыцця.
Падлік рэсурсаў і зярнятаў,
Каб не псаваць працы сеўца.
Зноў абуджаюцца абшары,
Як прыгажуня ў дзіўным сне,
І здзейсняцца аблогаў мары –
Вось-вось насенне прарасце.
Ад радасці – такі жаданы –
У кустах свісне салавей.
Ей! Сялянін , выхадзі ў поле
І  зярняткі ў зямлю сей!
І шчыме сэрца ад кахання,
Сад заквітнее.зашуміць...
А потым сумнае расстанне
І вясна хутка прабяжыць.


Рецензии