Расчараваны прарок
Атрутай пахнуць росы
Сябе схаваўшы ад людзей
І лёсу
Жыў абняслаўлены прарок
Спахмурны бы грымоты
Ён быў знявечаны людзьмі
Самотны
І з ім анёл яго маўчаў:
Пакорны дух прароку
Дзяліў з імі зельле з палыну
І дроку
І так прарок прарок (калісь жывы
На вастраслоўе спрынтны)
Вёў раўназначнае жыццё
Нябыту.
Я неяк да яго зайшоў
"Як маешся? Ці рады?"
А ён замест адказу мне:
"Маўчы: Маўчанне-- праўда"
Мы памаўчалі трошкі з ім
Пілі адвар гаркавы
Ён нагадаў: "Я адыйшоў
Ад справаў."
Заплакаў немачна анёл
Закуты ў безнадзейнасць
Яго смяротны асудзіў
На немасць.
Я ж адазваўся: "Навучаць
Цябе ня мушу...
Ты будзеш жыць...
Ды без цябе
Загінуць
Душы..."
Свидетельство о публикации №109041500761