Раскрыжаванне Балесныя думкi

Дзе двое-- там падступнасць
Дзк трое-- падазрэнні
А аднаму як Госпада праславіць?
Дзе двое-- будзе здрада
Дзе трое-- падзяленне
І збор бязбожна зноў Хрыста няславіць

Дзе двое-- будзе сварка
Дзе трое-- будзе спрэчка
І аднадумцаў думка не яднае
Дзе двое-- там удараць
Дзе трое-- там знявечаць
І зноў "Рспні Яго!" гукае зграя
Дзе двое-- Ты між імі
Дзе трое-- ўкрыжаваны
І кроў Твая цячэ па цьме стагоддзяў
Дзе двое-- крывадушнасць
Дзе трое-- там падманы
А мы жывыя-- па Тваёй лагодзе

Дзе двое-- там падступнасць
Дзе трое-- падзяленні
А як адзін тут Госпада праславіш?
Ды веру, што любоўю
Ты знішчыш падзяленні
І звады нашы ў еднасць пераплавіш.


Рецензии