Верш пра тое, што пара
Як гарэлку
Да самага выжэрлі дна
І зразумелі
Нарэшце
Дзе вораг і з кім вайна
І час надыходзіць
Не фарбай--
Крывёй звеставанне пісаць
Час калівам праўды
Заўзята
Насенне ў зямлі раздзіраць
Вадой набрыняўшы
памерці
Васкрэснуўшы ў руні святой
Узняцца
У хлебную
Квецень
І спелыя хвалі жытоў
Рамантыку
Як гарэлку
Да самага выжэлі дна
І шэпчуць гадзіннікаў
Стрэлкі
Пякучае слова
ПАРА!
Свидетельство о публикации №109041500681