Пачатак неба

Вясною парасткі ў зямлі
Сляпыя ў шчэнт
Шукаюць неба

Хаця не знаюць дзе яно
І што яно
і як яно
І дзе яго пачатак
І памежжа
Затое выйсце з-пад зямлі
Дакладна
Знаюць

І хоць не вызначаны шлях
І мэта цьмяная задужа
Яны шуканняў не спыняюць
Штохвільна ў цемрадзі суцэльнай


І ў рэшце рэшт
І ў рэшце рэшт
Святая праўда ім адкрые
За ўзнагароду іхняй працы
Што там дзе выйсце з-пад зямлі
І ёсць ужо
Пачатак
Неба...


Рецензии