З-за аблокаў цёмных выплыў
Сумны маладзік,
І ў душы маёй адразу
Боль калючы знік...
Я іду дахаты. Цёмна.
Вельмі слізкі шлях.
Як жыццё – такі ён слізкі...
Па-над хатаў гмах
Маладзік падняўся белы,
Свець да шашы.
Я іду дахаты. Цёмна.
Як ў маёй душы.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.