Дыхай

На вуліцах няма амаль ні гуку,
Нас не чапае страшная вайна,
Мы не палохаемся грукату і стуку –
Ужо не будзе панаваць яна.

Мы шмат чаго перажылі, сцярпелі,
Пачаўся міру светлы час.
Сярод маўклівай серай каніцелі
Мы добра памятаем вас.

Але хіба зацішная магіла – не магіла?
Жаданай незалежнасці няма пакуль.
Мы ледзь-ледзь дыхаем, і поўны грудзі іла:
Балотны смрад дэпламатычных куль.

Але мы ўсё ж жывыя, мы жывыя!
Мы чуем густ не нашай перамогі
І думаем, што мы зусім другія.
Я спадзяюся на сучасныя “дарогі”.

Нам трэба дыхаць і змагацца за паветра.
Каменны цяжар хлусту і ілжы
Заменім на блакітну кветку лета
І кожнаму з нас скажам: “Усё.
                Дышы!”
02.03.2007


Рецензии