Дзяцiнству

Устану рана, калі сонца спіць яшчэ.
Пайду насустрач волі і ўсходу.
Па срэбнай, зіхацяшчай, па расе,
Прайду, каб зноў адчуць спакой свой і свабоду.
Мне будзе падпяваць музыка-салавей.
Ён мне калісці сябрам быў сапраўдным.
Ў светлы час дзіцячых мар-надзей,
Калі не ведала жыцця гэтага праўду.
Цяпер жыву другім жыццем даўно я.
І дома я бываю так не часта.
- Матуля! Тата! Мілыя, радныя!
Дачцэ прабачце у далекім краі шчасце!
Хоць цяжка мне з дзяцінствам расставацца.
Усе міне, як у небе свет маланкі.
Цяпер насустрач сонцу буду я спяшацца,
Як некалі дзяўчынкай бегла уранку.


Рецензии
ОЛЯ !Щыра дзякую! Лепшы горад зямлi ШЧУЦИН.С поклоном

Александр Васильевич Величко   23.09.2013 12:08     Заявить о нарушении
А лепшая краiна на зямлi БЕЛАРУСЬ:)С павагаю да Шчучына з Асiповiч:)

Ольга Княжна Алишкевич   23.09.2013 12:57   Заявить о нарушении
У Р А ! ЗАХОДИТЕ. С добрыми пожеланиями

Александр Васильевич Величко   23.09.2013 21:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.