Да 60-цiгоддзя вызвалення Гомеля

Ужо шэсцьдзесят год ты свабодны
І не ведаеш жудаў вайны,
Але помнім мы подзвіг народны,
Што твае здабывалі сыны!

Гомель мой, колькі ж цяжкіх імгненняў
Перажыў ты ў той жудасны час!
Мы ўдзячны за наша збавенне
Нашым дзедам і ўспомнім не раз

Увесь той боль, што з павагай трывалі
Ветэраны вайны - кожны з вас,
Калі мір на зямлі здабывалі
І блакітнае неба для нас.

І калі на цябе зноў з вайною
Пойдзе Захад ці, можа, Усход,
Мы ўстанем усёй грамадою -
Зноў падымецца мужны народ.

І, каб не пасраміць продкаў славу,
Дзедам сорамна каб не было,
З чэсцю зробім патрэбную справу:
Пераможам злачынцам на зло,

Абаронім цябе, наша маці,
Наша любая цуда-зямля -
Незалежнасць і гонар не страцім -
Каб ты з песняй жыла і цвіла!


Рецензии