Я шукаю цябе

Я шукаю цябе. Адгукнісь, адгукнісь, мой адзіны!
Я шукаю цябе. Не хавай позірк свой ад мяне!
Я лічу да сустрэчы з табою хвіліны, гадзіны,
Я баюсь, раптам момант шчаслівы мяне абміне.

Я не веру ў сны, хай у снах усё святло і прыгожа.
Я не веру ў сны; у жыцці быць шчаслівай хачу!
Я малю: хай выпадак прызнацца ва ўсім дапаможа!
Я люблю, я кахаю цябе, але зноўку маўчу...


Рецензии
Красивый стих. Особенно Беларусская мова. Удачи.....

Александр Пупкин   17.12.2008 18:29     Заявить о нарушении