Беларускаму слову

Я хачу салаўём заспяваці
Песні роднай зямлі – Беларусі,
Каб і ў лесе, і ў полі, і ў хаце
Голас песні маёй адгукнуўся.

Я хачу, каб усім нашым народам
Заспявалі гімн роднаму слову,
Кожным днём, кожным месяцам, годам
Усхвалялі каб родную мову.

І няхай ва ўсім свеце пачуюць
Гоман шчырай, вясёлай гаворкi,
Хай жа нашыя песні красуюць,
Над зямлёй незгасальнаю зоркай!

01.06.03 г.


Рецензии