Райскi сад

РАЙСКІ САД

Паламала бура жыта.
Што мы будзем жаць?
Суламіта, Суламіта,
Дзе цябе шукаць?

Ты мяне не прычакала.
Высахла ад слёз.
Тая бура паламала
І хлябы і лёс.

Ані каліва на полі.
Пацярухі пыл.
А заместа шчаснай долі
Тонкі чарнабыл.

На знявечаных парэштках
Вочы васількоў.
На ўцалелых цудам кветках
Не раса, а кроў.

Мне заменіць скібку хлеба
Мілы твой пагляд,
У якім відаць праз неба
Белы райскі сад...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →