дротам

мне б, напэўна, хацелась,
каб усё стала раптам жоўтым,
нiбы дзьмухаўцы на лузе,
абнесеным дротам калючым.

мне б, напэўна, хацелась,
каб усё стала раптам халодным,
як свет далёкага чорнага сонца,
што йдзе у вочы бясконца.

мне б, напэўна, хацелась,
каб усё стала раптам салёным,
як слёзы сумнай дзяўчыны,
якая кахае так утапёна.

мне б, напэуна, хацелась,
каб усё змянiлася раптам,
бо iснасць ужо надакучыла
i ўжо не хочацца зла.


Рецензии