hippy or happy
у стане спакою,
пакуль чалавек
проста так iснуе.
нас у гэтым свеце
зусiм няшмат,
але ж мы жывем.
вар'яцтва знаходзiцца
у стане адзiнства
пакуль не знойдзе сабе сяброў,
а мы знаходзiмся у стане дзяцiнства
нягледзячы на чырвоную кроў.
цягнiк знаходзiцца ў стане руху,
пакуль машынiст не спынiць яго,
а мы пытаем у дзiўнага лёсу:
усё для чаго?
мы - дзецi маленькія, дзецi кветак.
мы йдзем па жыццi
i сцяг наш-любоў.
а што яшчэ трэба?
зямлi ды неба
ды крыху патрэбных слоў.
Свидетельство о публикации №108121103684