***

ведаеш, я кахаю!
я ў цемры згубiлася...
таю,
нiбы ўвесну
снег на падворку
і чую вясны гаворку.

я стала больш сталай,
сур'ёзнай,-
я стала поўнагадовай.
і з гэтаю вось нагодай
табе я скажу:"чакаю..."

чакаю и сёння,и заўтра,
чакаю ад ночы да рання...
чакаю твайго пацалунку,
чакаю у адказ кахання.

у чаканнi мiнаюць суткi,
гадзiны, хвiлiны, імгненнi...
о, вер мне,гэта не жарты,
гэта душы прыцягненне.

ўсё гэта зробiцца пылам,
аб гэтым пасля нiхто не ўзгадае,
а сэрца будзе жыць вечна
за тое, што iншае сэрца кахае.


Рецензии