Зоры

Зоркі маўкліва над дахамі ззяюць,
Вечна пільнуюць мой казачны лёс.
Пэўна яны асабісты сэнс маюць,
Гледзячы ноччу мне ў вочы з нябёс.

Зоры бліскучыя, хто ж вы такія?
Можа быць, душы памершых людзей,
Што сочаць за намі. Вечна маўклівыя
Суддзі нямыя смяротных падзей.

Абмеркавалі ўжо, мабыць, мой прысуд?
Хто я для вас буду: здраднік, святы?
Зараз, нажаль, гэтых вед не набуду -
Няхай жа ляцяць звар’яцела гады!
22.11.08


Рецензии