Кра на змея трыпц х
Ноч
Пушча
У лапах дрэў
Ціхі агеньчык свечкі
Ворах
Нячутны спеў
Бясконцай вужовай рэчкі
Магутнага дубу
Стод
Тонкая постаць Мадонны
Соль
Белы ручнік
Ззянне ражка з кароны
2
Чараўнік трымае ў руках
Яшчэ цёплае
яйка пеўня
На вершынях
Сівых курганоў
Вьецца яркае полымя
Скарбаў
Пад шкарлупкай чуваць
Ціхі шоргат
Чакаць ужа нядоўга
3
Стары, замшэлы валун
Укаменным акенцы
змяінае жоўтае вока
Я чую пах ветру
Ён рве на мне валасы
Навальніца грымоча
Яшчэ вельмі далёка
Свидетельство о публикации №108092103302