Размова з Восенню

Ты мне абрыдла, Восень!
Прашу прабачэння, але...
Так часта мы што-небудзь просім...
Восень, ты зразумей мяне:

Мне так надакучыў стан
Душы маей і здароў’я!
Ен ужо зусім дрэнным стаў
З прыходам Твайго надвор’я!

Я ведаю, Лета змарылась...
Твая ў гаспадарцы патрэба...
Ну колькі,скажы на міласць,
Хавацца пад цеплым пледам?!

Трошачкі дзен яскравых
Даруй нам, каб зноў усміхацца,
Табой так старанна схаваных,
Не буду тады я злавацца!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →