Псалом 23
І ўсё чым поўніцца яна,
Увесь населены сусьвет
І кожны з ты, хто ў ім жыве,
Бо на марах Ён здзейсніў іх,
На рэках Ён зацьвердзіў іх.
Хто на Гасподнюю гару
Падымецца і стане хто
На мейсцы на святым Яго?
Хіба што той, хіба што той,
Хто мае непавіннасць рук,
І сэрца чыстае ў каго,
Хто ў марнасці сваю душу
Не закладаў і хто ў хлусні
Не кляўся бліжняму свайму:
Такому ўхвалу дасць Гасподзь
І ласку Збаўца Бог яго.
Зрабіце, брамы, звод вышэй,
Вышэй раздайцеся ў гару,
О брамы вечныя, тады
Увойдзе славы Валадар.
Хто гэты славы Валадар?
Гасподзь Ваяр, Гасподзь Ваяр -
Ён гэтай славы Валадар.
Магутны й моцны Ён Гасподзь
Гасподзь магутны ў барадзьбе —
Ён гэтай славы Валадар.
Зрабіце, брамы, звод вышэй,
Вышэй раздайцеся ў гару,
О брамы вечныя, тады
Увойдзе славы валадар.
Хто гэты славы Валадар
Гасподзь ваяр, Гасподзь Ваяр!
Свидетельство о публикации №108083001767