Псалом 22
Ні ў чым не будзе недахопу
На тых багатых пашах, дзе
Ён выкарміў мяне і ціхіх,
Сапакойных водах, на якіх
Паіў мяне і падмацоўваў
Душу, сцяжынай праўды вёў
Дзеля імя Свайго. І нават,
Калі ў смяротнай цемры дол
Спушчуся посах Твой і зброя
Дадуць адчуць бяспеку мне,
Ты мне прыгатаваў трапезу
Прад тымі, хто жадаў мне зла,
І здобрыў галаву алеем,
І піў я з келіха Твайго,
Бо напаіць ён быў прыдатны,
Няхай жа ў кожны дзень жыцця
Мяне Твая атуліць міласць,
Няхай жа ў дом Гасподні я
На даўгадзенства пасялюся...
Свидетельство о публикации №108083001756