Псалом 1

Шчаслівы чалавек, які
Не йшоў на збор бязэцных,
На троне згубнікаў не сеў,
Не стаў на сцежку грэшных,

Але ў Законе Госпада
Ён волю толькі мае,
І аб законе Божым ён
Дзень цэлы разважае.

І будзе быццам дрэва, што
Расце пры вод вытоках:
У час належны свой дасць плод
І ліст яго не зжоўкне,

Ва ўсім, што робіць, мае спор.
Не так, не так бязэцны,
Ён бы з зямнога твару пыл,
Які ўзнімае вецер.

Таму не ўскрэснуць на судзе
Бязэцныя ніколі,
Таму й не ўвойдуць грэшнікі
У праведныя зборы,

Бо ведае Гасподзь заўжды
Усіх праведных сцяжыну,
А шлях бязэцных прывядзе
Заўжды, заўжды ў пагібель.


Рецензии