Бразiльскае сонейка

Да сябра майго ляцець недзе суткі,
Сядзіць ён на дасе і курыць канабіс,
З усмешкай цара Ра ва андэграундзе
Завязвае ён мне шнуркі на абутку.

Не любіць ён кофе, не п’е і гарбату,
А грэецца толькі камінам і півам,
Тату на плячах яго – Дзева Марыя,
Сяброў у яго па ўсім свеце багата.

Ён мне падарыў цэлы горад аднойчы –
То кніжачка з мапамі лонданскіх вуліц,
Сумуе па сонцу і цёпламу мору
І слухае Боба Марлея аночы.

Мяне запрашае ў Бразілію ў госці,
А я яму хлушу, што, мабыць, прыеду.
Яшчэ адзін месяц – бывай назаўсёды
І дзякуй вялікі за добрае штосьці –
 
За добрае сэрца памерамі з Лондан.


Рецензии