27. 02. 2008 Мiнск, ля гандлёвага цэнтра Рыга
Чыпсіну – у рот, багет – пад паху,
Зорак замест у паветры – рэкламы.
Позірк мой скача з гмахі на гмаху.
Раптам – аднекуль грук барабанаў
І старажытнасці вокліч гартанны,
Вогнішчы, факелы рэжуць туманы
Лютага. Позіркі накіраваны
На мастакоў-артыстаў, што ладзяць
Свята для душ гарадскіх і целаў,
Душы глядзяць, усмешкі іх ззяюць,
Целы бурчаць: “Няма да іх дзела.”
Казка, а, можа, кавалачкі мроі,
Пазлы-іскрынкі Італіі ў Мінску.
Людзі ля крамы – пчолак бы роі –
Лашчаць вачамі вогнішча. Зблізку
Хочацца мне паглядзець на то дзіва.
Толькі – паклон – растварыліся ў ночы.
Думка мільгнула: “То не барабан,
А сэрца краіны трывожна грукоча”.
Свидетельство о публикации №108081702670