Гуканне вясны

Вецер за шыбай гукае вясну,
Хвалі ўспамінаў нясуць мяне прэч.
Човен мой з мрояў, я не патану -
Кліча яго за сабою далеч.
Ціха танцуе мо цень на сцяне,
Мо, цень ліхтара, а, можа, душа.
Кубак гарбаты сагрэе мяне,
Крэсла і коўдра - накшталт бліндажа.
Вось сабяру ў далоні імпэт,
Каб разагнаць усіх страхаў сівых.
Пэндзлік вазьму, намалюю партрэт
Сонейка я на шпалерах сваіх.

Можа, яно адзіноту расплавіць...


Рецензии