Мой скарб

Нічога лепшага ў свеце
Няма за вачэй тваіх промні,
Пяшчотная памяць аб леце -
Льняны серпанцін на скронях.
На вуснах – малінавы водар,
А яшчэ гарэза-усмешка,
Радзімкавых майстраў гонар -
Бурштынавых плямачак сцежка.
Ты – я. Ні кроплі чужога.
А скура!.. Зайздрошчу. Цалую.
Нічога прыдумаць другога
Што з ёю рабіць не магу я.
Заўсёды ты дорыш святло, сагрэць і
Настрой мне ўзняць ты умееш,
Мой лепшы натхняльнік у свеце,
Мой скарб, які ты не цэніш.


Рецензии