Калi прабiваецца мова скрозь сэрца

Калі прабіваецца мова скрозь сэрца
i капае жалем на новыя дні,
ня бачыцца - бачце! Ня верыцца – верце!
Я чую - Сьвятыя варушаць маі
стагоддзя бацькоў. Па крыві - беларуска,
дык што тут адкажаш? Дык што тут сьпяеш?
І цесна душы, ды і памяці вузка -
чыёй ты дарогай да сьвету ідзеш?
Калі адабралі, дык наша вярнецца,
Калі аддалі, дык на што бедаваць?
А сэрца гарыць... І баліць - пакуль б’ецца
што цяжка на мове радзімай сказаць.


Рецензии