Жыровiцы

Барокка -- ў неба,
Вішні цвет -- ля хатаў,
Лясы святыя -- на пагорках.

І сведчыць
Зніч
Над вогнішчам
Гарачым --
І мкнуць малітвы
Ў фіміям вясновы
На крылах
Ашалелага
Вятрыскі.

У Менску -- розум,
Гонар -- у Нясвіжы,
А ў Жыравіцах
Пэўна
Сэрца...


Рецензии