***
Цяпло хацін і даль пагоркаў,
І аздабляў нябёсы ў зорках
Планетаў каляровы рух...
Ты за сцяной манастыра
Спала ў гасподзе для паломніц,
А я блукаў пад небам зорным
І песні зельныя ствараў.
І трошкі марыў пра цябе,
І трошкі небам захапляўся,
Дзе мілавіца поруч з марсам,
Як пэрліны ў начной вадзе.
Мігцела ноч. Была вясна
І хвоі цень і водар вішні --
Ніводны штрых тут быў нялішні
Ва ўсім сугучнасць сфер жыла.
І я блукаў нібыта ў сне,
Які баяўся дужа страціць,
Я з Богам гаварыў пра радасць
І пра каханне да цябе...
Свидетельство о публикации №108062302282