Уцёкi

 
       Усмешка маладзiковая
       У коннiка i каня.

       РАМАН ТАРМОЛА

**********************************


Ванзэлкi збiраю ў дарогу,
Прывязваю рэчы ямчэй.
Нiшто не забыў... дзякуй Богу,
Спяшаюся з'ехаць хутчэй.

Шыбуюць i конь, i калёсы
На небе ужо маладзiк.
Хутчэй - на далёкiя плёсы
Нясуся бы спуджаны дзiк.

Ачухаўся троху, спынiўся,
Душу апалiла агнём,
З крынiцы вадою абмыўся...
І моцна абняўся з канём.


Рецензии
Растанне з роднымі мясцінамі заўсёды выклікае сумныя думкі і пачуцці. Добры верш!!!

Вершы   28.03.2014 13:47     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.