Афiцэрскiя жонкi ня плачуць

Афіцэрскія жонкі ня плачуць.
Яны іншыя маюць задачы.
Афіцэрскія жонкі-каханкі
Па начох захінаюць фіранкі.
 
Афіцэрскія жонкі чакаюць,
Пыл з партрэтаў мужоў выціраюць.
Афіцэрскія жонкі з чужымі
бавяць ночы бясконца даўгія.
 
Афіцэрскія жонкі кахаюць
І пра гора сваё забываюць.
Афіцэрскія жонкі самоту
Забіваюць распустай брыдотнай.
 
Ганарлівыя постаці веку,
Перад вамі спыняюцца рэкі.
Перад вамі схіляецца сонца.
Вы любові сваёй абаронцы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →