у вынiку застанецца адзiн

людзі запаўняюць пакоі душы.
паляць танныя цыгарэты.
выпытваюць усе твае патаемныя сакрэты.
сьмецяць. брудзяць. лаюцца.
пасьля гэтага ты ў чарговы раз
сыходзіш у падпольле.
залізваеш раны.
апантана.
спрабуеш адкрыць усе чакры.
акр за акрам зьнішчаеш пустазельле вантроб.
людзі прыходзяць зноў.
з тымі жа мэтамі, якія
не зьмяняюцца з году ў год.
потым прыходзіць Ён.
далучаецца да натоўпу.
сочыць за табой.
гуляе ў схованкі.
нанізвае цябе на вось
свайго сьвету.
…..
людзей сотні.
нават тысячы.
у выніку застанецца адзін.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →