Ностальгия перевод Вознесенского

Я ня ведаю як астатнія,
ды жыву з пачуцьцём ладным
настальгіі не па мінулым,
настальгіі па сапраўдным.

Як імкнецца вернік да Бога,
хоць складанага, але складнага -
вось такая й мая дарога –
праз няпростае да сапраўднага.

Як цяжар на сумленьні маю
і свае грахі і чужыя
на ўзлесьсі ўпаду – адчуваю
па зямлі жывой настальгію.

Мы з табой у адным звязку,
ды як толькі цябе абдымаю -
патрапляю ў жахлівую казку,
дзе, здаецца, цябе губляю.

На самоце я мушу застацца
і ў вочы глядзець непапраўнаму.
Не сумую я па мастацтве
захлынаюся па-сапраўднаму.

Рызманы нат і тыя з пластыка
і жыццё нібы нарыс – звычка.
Нас гады бы кавалкам ластыка
пасціраюць з табой... а каплічка...

І калі мне ў твар смяецца
звар’яцелая ўшчэнт мафія
я кажу ім: “Усё мінецца,
сення іншая ў модзе манія”

Льецца чорная вада з крана
ў іржавых пырсках уся ванна,
б’е чырвоная нібы з раны
дачакаюся – пойдзе сапраўдная.

Што было і сплыло – да лепшага.
Ды прадбачу я ўсё ж нястачу-
настальгія па сапраўдным
як надыйдзе - я не пабачу.








Я не знаю, как остальные
но я чувствую жесточайшую
не по прошлому ностальгию –
ностальгию по настоящему.

Будто хочет послушник к Господу,
ну а доступ лишь к настоятелю –
так и умоляю доступа
без посредника к настоящему.

Будто сделал я что-то чуждое,
или даже не я – другие.
Упаду на поляну – чувствую
по живой земле ностальгию.

Нас с тобой никто ни кто не расколет,
но когда тебя обнимаю –
обнимаю с такой тоскою,
будто кто-то тебя отнимает.

Одиночества не искупит
В сад распахнутая столярка.
Я тоскую не по искусству,
Задыхаюсь по-настоящему.

Всё из пластика – даже рубища,
надоело жить очерково.
Нас с тобою не будет в будущем,
а церковка…

и когда мне хохочет в рожу
идиотствующая мафия,
говорю: «Идиоты - в прошлом.
В настоящем – рост понимания».

Хлещет черная вода из крана,
Хлещет ржавая, настоявшаяся,
Хлещет красная вода из крана,
Я дождусь – пойдёт настоящая.

Что прошло, то прошло. К лучшему.
Но прикусываю как тайну
ностальгию по настоящему,
что настанет. Да не застану.


Рецензии