Трыялеты

Вясна ўрываецца у сэрца.
І страчаны зімы спакой.
Свабоднай ад ільдоў ракой
Вясна ўрываецца ў сэрца.
І не стрымаць яе сцяной,
Бо адчыняюцца ў ёй дзверцы.
Вясна ўрываецца ў сэрца.
І страчаны зімы спакой!

***
Сусвет насамрэч каляровы!
Ты толькі лепей паглядзі,
Бінокаль у руку вазьмі.
Сусвет насамрэч каляровы.
Хтось фарбы размачыў слязьмі,
Стаіць абквэцаны чырвоным...
Сусвет насамрэч каляровы!
Ты толькі лепей паглядзі.

***
А сметнік з часам стаў гарою.
І нехта ганарыцца ім.
З пяску ж будынкі ўсе ў пыл,
А сметнік з часам стаў гарою.
Так... Непрыемны пах усім.
Развагі: "Быць як з той бядою?"
А сметнік з часам стаў гарою,
І нехта ганарыцца ім.


Рецензии