дзяды

Калі памруць мае дзяды,
з зямлі адыйдзе пакаленне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.

Калі памруць мае дзяды,
у тое ж самае імгненьне
ўключыцца адлік забвеньня,
ці будзе мне ставаць цярпеньня
ў адведкі езьдзіць на клады?
 
Калі памруць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове страта,
заўважу як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
бяз гукаў іхнае хады.

Калі памруць мае дзяды,
мяне таксама стане меней,
падоўжацца ад свечак цені
і падмацуюцца сумненьні,
што й я ўжо не малады.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →