Роздум

Ня горшы час, ня горшы лёс,
і ёсць свабода ў межах гета.
Кладзецца на рабро манета,
і слёз тваіх шкада да слёз.

Тут разумееш у сур’ёз
як цяжка жыць без пісталета
дзе ўсё, што не табу, дык вета,
ці коратка, ці на вырост.

А Той, хто некалі ўваскрос
больш не адказвае за гэта.
Імкліва высыхае Лета –
мінулага даўжэе плёс.

А мы шыхтом ідзем наўпрост
і так прайшлі амаль паўсвета.
І не наблізілася мэта,
і ззаду шлях быльлём зарос…


Рецензии