Блюз

       
У пяць гадзін раніцы ў пяць
таксоўкі самотна стаяць,
месьцічы ўсе яшчэ сьпяць
у пяць гадзін раніцы ў пяць.

У пяць гадзін раніцы ў пяць
шклом алкашы ня зьвіняць,
дзеці макдональдсы сьняць
У пяць гадзін раніцы ў пяць.

Хтосьці на працу ідзе,
хтосьці ідзе ваяваць,
хтосьці плыве па вадзе,
хтосьці працягвае спаць...

У пяць гадзін раніцы ў пяць
сонна ліхтарні гараць,
рана судзіць і караць
У пяць гадзін раніцы ў пяць.

У пяць гадзін раніцы ў пяць
можна сабе дазваляць
простыя рыфмы ствараць
У пяць гадзін раніцы ў пяць.

Хтосьці на працу ідзе,
хтосьці ідзе ваяваць,
хтосьці няведама дзе
толькі зьбіраецца спаць...
       (кастрычнік 2001)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →