Монах на бел. языке
Даўно загінаўшых князёў
Іх каляровыя знамёны
Ужо не уюцца срод муроў.
Іх замкі лесам ужо пакрыты
І зараз там жывуць звяры
Дружыны ў баях пабіты
Хто йшоў за іх—цяпер у зямлі.
І толькі я адзін застаўся
Сіжу прад вузенькім акном
Мой меч сярод сяброў застаўся
Я замяніў яго пяром.
Там, за акном, смяецца лета
Гудуць царкоўныя званы
А я сіжу ў келлі гэтай
Срод камянёў і цішыні.
Няхай цяпер жывуць другія
Няхай уміраюць за князёў
Хай граюць у трубы баявыя
І песцяць кроўю сталь мячоў.
Няхай прыводзяць палянянак
І забіваюць іх бацькоў
Няхай штораніцы світанак
Іх трупы бачыць срод палёў.
Але няхай, хто верыць у Бога
Складзе чырвоныя шчыты
І з жонкай, баючы малога
Жыве да сівай барады.
Стихотворение было написано в 14 лет ^_^
Свидетельство о публикации №108031603727