Просьба

Ступаю па мокрым асфальце
І ціха крычу: Схавайце!
Схавайце ад дзен будзенных,
Такіх непатрэбных, казенных...
Схавайце ў сваіх абдымках
Ад шэрых, самотных будынкаў,
Ад кропель дажджу халодных
Схавайце ў цеплых далонях!
Я стану адразу пакорнай,
А часам трошкі свавольнай,
Я стану сама сабою,
Сусвет асвячу дабрынею...
Мяне назавіце цудам,
Прасіць больш нічога не буду,
Вы толькі мяне кахайце
І моцна з душой трымайце...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →