Талака

ТАЛАКА

Даўніны незабыўны ўспамін
Прыгадаю сягоння ў журбе...
Што не зможаш адолець адзін, —
Талака дапаможа табе!
Хай руку прывітае рука,
Хай усмешка прагоніць тугу.
Талака, талака, талака —
Наш вясёлы няўрымслівы гурт.

Талака, талака —
Звычай нашых дзядоў.
Талака, талака —
Сабіраецца зноў.
Талака, талака —
Ад зары да зары.
Талака, талака —
Мы з табою сябры!

Мы асілім усё талакой.
Ты заўсёды са мной, я — з табой.
Не пакіне ў бядзе сябрука —
Талака, талака, талака.
Светлай радасці нам не суняць.
Хай да раніцы песні звіняць!
Хай шуміць, як вясною рака, —
Талака, талака, талака.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →