Блуканне

       
 Я блукаю ў чарадзе сваіх думак...
 Кожны крок мне цяжка даецца.
 Навокал пануе сумрак...
 І бьецца трывожна сэрца...

 Я страціла ўсю сваю сутнасць,
 Напэўна сябе не шкадую...
 Я мару знайсці ўтульнасць,
 І лес мяне гэты хвалюе...

 Куды прывядуць тыя сцежкі,
 Што зараз так туга спляліся?...
 І дзе адшукаць ўсмешку,
 Нельга з якой разыйсціся??...

 Здаецца, мне трэба меньш думаць,
 Я буду жыць без сумненняу,
 І ціха, нікому насупраць
 Чакаць дзвюх душ сутыкнення...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →