Мiрскi замак

Замак Мiрскi у Беларусi
Год пяцьсот ужо стаiць.
Думна, велiчна i гожа
На абшары ён глядзiць.
А рачулачка Мiранка
Сведка светлая падзей,
Помнiць песнi й калыханкi,
Вочы поуныя надзей.
Замак вытрымау асады,
Дужы, выстаяу, не упау.
I аднойчы, як закляты,
Банапарт пад iм стаяу.
Замак дауся яму у косцi:
Так старауся, а не узяу.
I ад чорнай сваей злосцi
Адну вежу узарвау.
Бачыу замак i дзiвосы
Цуды розныя былi:
Панны кружацца, як восы,
Цешаць гонар каралi.
Ноччу у замку ходзяць зданi
Чорнай дамы Радзiвiл.
Татарва iзе за данню,
Вее холадам з магiл.
Я стаю перад Мiранкай,
Я сюды вярнуся зноу...
Беларусь — краiна замкау,
Беларусь — краiна сноу.


Рецензии