Беларускамоунае

Ах, гэтай цудоўнай вясноваю ночкай
Надзвычай прыгожае выйшла надвор'е!
Як толькі спусціліся прыцемкі змрочку,
Адразу ж заззялі ў нябёсах сузор'і:

У цемры блішчыць дыяментавы россып,
І вабць, і погляд сабой спакушае
Прыгожым святлом разнастайным, дзівосным,
І вочы адвесці я сілы не маю.

Узняўся павольна прыветлівы вецер,
Крыху шапаценне пры ім жа ўзнялося.
Паветрам падыхаць я маю на мэце,
Яго прахалода гаворыць мне: "Вось я. -

Цябе я ў цемры чамусь напаткала.
Напэўна, ты думаеш, зараз я знікну
(Таму што заўседы нядрэннага - мала),
І зноў застанешся з душнотай у абдымку. -

Нічога падобнага. Раю заўважыць:
Маю йшчэ ты свежасць шмат часу адчуеш,
Пакуль яе дзённы той свет не зняважыць,
Пакуль табе дрэнна, пакуль ты бядуеш.

Прымі палягчэнне, распраў крылы думак,
Адкінь бруд надзённых турбот і сумненняў,
Смакуй здавальнення душы пачастунак,
Няхай гэта будуць з найлепшых імгненні!"


У той час як паэт-цішыня свае вершы
Нашэптваць усім, хто не спіць, пачынае,
Не маюць больш сэнсу "апошні ці першы?",
І ўсё мітуслівае сэнсу не мае.


 


Рецензии
Цудоўна!
Да устрэчы.
Ваш Леў.

Лев Рудерман   11.04.2008 12:45     Заявить о нарушении
Поправка: "Да сустрэчы". :)

Вообще стих далеко не самый лучший. :) Мне сейчас за него даже немножко стыдно...

Евгений Багашов   11.04.2008 23:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.