Покуль мы гаворым i пяём
Беларусь — Айчына, родны дом...
Слоў бацькоўскiх я не забываю.
Покуль мы гаворым i пяём, —
Мова беларуская — жывая!
Нашу мову нельга адабраць!
Прывiтаюць родным словам вусны.
Нашай мове нельга памiраць,
Бо тады памруць i беларусы.
Нашу мову нельга задушыць.
Хоць расперажыся альбо трэсні!
Жаўрукамі вылятуць з душы
Продкаў незаплямленыя песні.
Беларусь — Айчына, родны дом...
Я спялю надзеi кволы колас:
Покуль мы гаворым i пяём, —
Будзе жыць i твой крынiчны голас!
Свидетельство о публикации №107122800126
Покуль iснуюць такiя вершы i такiя паэты – будзе iснаваць Беларусь!
Дзякуй!!
Андрей Вистин 26.02.2008 01:39 Заявить о нарушении