Четыре стихии

Чатыры стыхіі.
-1-
Адно не знішчае другога,
Дзе вецер абдыме зямля.
У недрах нап’ецца вадою
Агонь – правадыр карабля.
Шукае анёла іх лёса,
Бруіцца праз цемру вада.
А зоркі-прарокі ў нябёсах
Прымаюць свет-курс карабля.

-2-
Алтар забыты.
Неба-споведзь
Яго хавае
Ў
Лабірынце.
Гуляюць хмары-вартаўніцы
і, даглядаючы Алтар,
Бяруць з сабою гром-ліхтар.
Алтар забыты.
Птушка ў небе
Ізноў загіне ў лабірынце.
Ўсе лікі храма спадзяюцца,
Што вернецца
З ключом святар
І зажыве
Нябёс
Алтар.

-3-
Складаю я мазаіку стыхій.
Узлятае ранак
Дзе вада празрыста.
Сваёю чысцінёю
ахладзіць
Паветра
 і прамень ігрысты.
А сонца запяе і ап’яніць…
…Гарачы дзень.
Зямля абдыме і апячэ агнём
Мой цень:
Ператваруся я ў Стыхію.
Дзе вечарам
У вадзе – агонь.
У зямлі – паветра.
Знемагаю.
Даволі фарбаў.
Неспакой.
Стыхій мазаіку складаю.

-4-
Запалю гром-ліхтар –
Будзе ўзнёслы маяк.
Заплыве карабель у алтар.
Паклкду без ахвяр
Я мазаіку фарб.
І вярнецца у храм зноў Святар.
21.08.2003.


Рецензии
Примите мои поздравления с праздниками. Лена

Морозяка   29.12.2007 15:48     Заявить о нарушении
Спасибо, Леночка, желаю Вам творческих успехов в Новом году, а к вам в гости зайду уже в новом... АЯ

Анжелика Янковская   30.12.2007 18:04   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.