Анёл спакусы спадзява ся

Анёл спакусы спадзяваўся,
Што прыбярэ мяне да рук.
Бяздонным цудам прытвараўся,
Ткаў прываротна, як павук.
Настрой ствараў бязбожна млявы,
Бяздушную сцяну рабіў,
Грашыў гульнёю маладжавай
І момант лепшы ўсё лавіў.
…Аднекуль рэзка ён спусціўся
І… у святле душы згубіўся.


Рецензии
Верш выдатны!
Толькі мне яшчэ не даводзілася сустракаць анёлаў, якія жадалі мяне прыбраць да рук :) Але сэнс у Вашым творы хаваецца вельмі глыбокі і светлы!
Жадаю поспехаў і шчасця!

Андрей Ястремский   26.12.2007 12:34     Заявить о нарушении
Калі літару "і" у назве верша пісаць не беларускай, а англійскай раскладкай, то яна не будзе знікаць на Вашай аўтарскай старонцы.

Андрей Ястремский   26.12.2007 12:46   Заявить о нарушении
Спасибо за нужный совет и поддержку, я сама была рада встрече с земляком. С Новым годом Вас! Новых открытий в творчестве! Заходите в гости, всегда рада встрече... АЯ

Анжелика Янковская   30.12.2007 18:10   Заявить о нарушении