Куды ж iмкнецеся вы, птушкi?..

Куды ж імкнецеся вы, птушкі?
Навошта сэрца ў вырай вабіць?
Куток ваш тут — на Беларусі,
Дзе гай шчадротай душу слабіць,
Дзе водар спелае пакошы
Палоніць думкі, стомай грае,
І над імшараю бялёсы
Туман паважна спачывае,
Дзе беларускія бярозы
Да свету статныя гнуць спіны,
І збожжа ўспазаранку росным
Жадае шчырае жаўніны...

Ці ёсць такія дзесь багацці?
Куды ж імкнецеся вы, птушкі?
Чакае вас Радзіма-Маці,
Бо гнёзды тут — на Беларусі!

09.09.2003г.


Рецензии
Андрэйка, дзякуй! Вось дык свята:
Тут, на расейскіх скрыжаваннях
Сустрэць-пачуць амаль што брата!
не дазваляе выхаванне
Сказаць пра наш "парадак новы"
Яшчэ ямчэй, бо трэба матам
Тады загнуць трохпавярховым...
Хай не марнеюць гнёзды, хаты.
Ні птушкі хай, ні беларусы
З Радзімы ў вырай не лятуць.
Хай на вяселлях граюць гуслі,
На дудах хрэсьбіны гудуць!

Вера Михно   01.10.2020 13:05     Заявить о нарушении
Дзякуй, Вера, за паэтычны адказ.
Балюча і прыкра глядзець сёння на нашу краіну. На мірную калісьці Беларусь...
Ніколі не чакаў такога...

Андрей Ястремский   01.10.2020 15:20   Заявить о нарушении
На это произведение написано 35 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.