Светлай Памяцi Iгара Палiводы

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІГАРА ПАЛІВОДЫ

Старадаўнi раяль
У сутоннi знямелай кватэры —
Гаспадар цiшынi,
Захавальнiк няўцешнай жальбы,
Чорны стол
Для апошняй жалобнай вячэры,
Вешчы знак
Неспатольнай нiколi тугi i журбы.

Не падыдзе нiхто,
Не падыме ахоўнае вечка,
Бо МузЫкi няма.
I раяль анямеў без яго.
Дагарае-дрыжыць на акне
Памiнальная свечка,
Покуль волкi скразняк
Не пагасiць балесны агонь.

За мяжою быцця —
Недаступная вечная тайна,
Валадарства Багоў
I бяссонне завейнай начы.
Старадаўнi раяль,
Не маўчы так зацята-адчайна.
Старадаўнi раяль,
Калi ласка, хоць ты не маўчы.

Адгукнiся ў цiшы
На мае знерваваныя словы
Чыстым гукам сваiм
Над самотай плакучых бяроз.
Ён пачуе цябе.
I пазнае ў бязмежжы вясновым.
I ўсмiхнецца табе
З вышынi сакавiцкiх нябёс...


Рецензии
Перечитываю это стихотворение "за полчаса до весны", в день памяти Игоря Паливоды. "I усмiхнецца табе з вышынi сакавiцкiх нябёс". Господи, как же хорошо написано, лучше не скажешь...

Ирина Голубцова 2   28.02.2013 23:45     Заявить о нарушении