Дараваньне

Ад сем’яў адарваныя,
Рукі заламаныя
Даруюць вам.

Да крыві пабітыя,
Брудам лжы аблітыя
Даруюць вам.

З Радзімай разьвітаўшыся,
Душу не прадаўшыя
Даруюць вам.

Да костак схуднелыя,
Валасы сьсівелыя
Даруюць вам.

Ў жыцьці закатаваныя,
Жывымі пахаваныя
Даруюць вам.

Па сьмерці ўваскрослыя,
У нябёсы ўзьнёслыя
Даруюць вам!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →