Лiпа

Лiпа, лiпа, лiпушка, лiпета,
Ты стаiш, як стройная кабета,
Жоўтым лiсцем забаўляеш восень,
Раздражняя строгi позiрк сосен.

Ствол прамы , ды роўныя галiнкi
Выдзеляе зграбны стан бландзiнкi.
Легкадумна, мiла i натхненна
Вабiшь позiрк мой неймаверна!

Малада, чыста, зусiм нeвiнна,
У хвойным лесе казачна карцiнна,
У сукенку стыльную адзета,
Цёплы подых – напамiн пра лета.

Дзе твой лiпень, кветкi медавыя?
Адцвiлi карункi залатыя.
Ты ўжо па восенi другая
I амаль збянтэжана нагая.

Ледзь мароз заступiць ва ўладзенне,
Вецер сцяне з лiпанькi адзенне,
Агалiць, ды золата разгубiць,
I яе галiначкi застудзiць.


Рецензии