З Мiстычнай Ружай пара унуе
Натхняе каляровыя пачуцці.
Адценняў невядомых шмат яшче –
Галоўным з іх мяне любоў навучыць.
Трываць жадаю ў блакіце чыстым:
Душа у Веры як адбітак несмяротны.
А колер белы зіхаціць святлом празрыстым,
Ў сябе змяшчая Божыя законы.
Цудоўны сад ды кветнік аднаўлёны,
Дзе водар абуджэння ад граху
Складае у праменні новы
Спеў хвалы Богу Сыну і Айцу,
Спеў хвалы Духу і малітву ў цішыні,
І позірк у будычыню, зачыненую часам, –
Ўсё гэта ў скрыні сэрца сцерагчы –
Найдаражэйшы скарб сучасны.
У садзе Веры Бог жыццё майструе,
Радосць квітнее дзіўным подыхам Яго,
І чалавек з Містычнай Ружай параўнуе
Давер да Маці Божай і ўсяго.
Свидетельство о публикации №107111101865
Агния Ветрова 12.11.2007 16:01 Заявить о нарушении